Тыдзень шведскай кухні ў Мінску

22 мая 2017
0
Тыдзень шведскай кухні ў Мінску

Тыдзень шведскай кухні ў Мінску

Прэс-рэліз Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь

 

У рамках Тыдня Швецыі з 29 траўня па 4 чэрвеня ў сталічных рэстаранах і кавярнях пройдзе Тыдзень шведскай кухні. У мінчан і гасцей сталіцы з’явіцца цудоўная магчымасць пакаштаваць шведскія традыцыйныя стравы: граўлакс, суп з шыпшыны, смёргосторт, “Спакусу Янсана”, біфштэкс а-ля Ліндстром, тэрын з аляніны пад соўсам з чорных парэчак, ўлюбёную страву Карлсана - тэфтэлі з бруснічным соўсам, торт “Прынцэса”, шафранавыя булачкі і шмат чаго іншага.

 

 

Спецыяльнае шведскае меню прапануюць кавярні і рэстараны “Spoon” (вул. Бірузова, 10А), “Вестфалія” (пр-т Газеты Праўда, 11), “Kitchn” (вул. Камсамольская, 8), “Wood&Fire” (вул. Францыска Скарыны, 1). Шведскі сэт можна будзе замовіць у рэстаране “The View” (пр-т Пераможцаў,7А) і “Віннай шафе” (вул. Рэвалюцыйная, 30). Рэстаран Arborea гатэля “Рэнесанс” (пр-т Дзяржынскага, 1е) 28 траўня прапануе шведскі бранч, а на працягу ўсяго Тыдня Швецыі пачастуе гасцей бізнес-ланчам са шведскім смакам. У меню a la Carte бара “Свабоды 4” (пл. Свабоды, 4) вы таксама зможаце выбраць шведскія стравы на свой густ.

 

Усе аматары шведскай кухні змогуць пачаставацца шведскімі традыцыйнымі стравамі і на вялікім фудкорце, які будзе працаваць у суботу, 3 чэрвеня, на плошчы Свабоды. Вас будуць частаваць “Catering Service”, “Fresh Catering”, “Clever Irish Pub”, “Royal Kebab&Salads”, “Веранда”, “NRG group”, “Kitch'n”, “Spoon”, “Свабоды 4”, “FoodTruck.Minsk”

 

Смачна есці!

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Понравилась статья?

Подпишитесь на рассылку и будьте в курсе кулинарной жизни мира!


ИЛИ
Комментарии: 0
O:-) :-) :-( ;-) :-P 8-) :-D :-[ O_O :-* :( :-X >:o :-| :-/ *JOKINGLY* ]:-> [:-} *KISSED* :-! *TIRED* *STOP* *KISSING* @}->-- *THUMBS UP* *DRINK* *IN LOVE* @= %) *WASSUP* *BRAVO* *ROFL* *PARDON* *NO* *CRAZY* *DONT_KNOW* *SORRY* *YAHOO* *DANCE* *HELP* *OK* *m* *HELLO* *ACUTE* *BYE* *WRITE* *WALL* *YES* *SCRATCH*
Оставить комментарий

Самое свеженькое

Загрузить еще
Журнал «Корона» «Женский журнал» Журнал «Корона» «Женский журнал» Журнал «Корона» «Женский журнал» Журнал «Корона» «Женский журнал»

Общество с ограниченной ответственностью "Оеде Бай"
Наш юридический адрес: 220007, г. Минск, ул. Фабрициуса, д. 8, пом. 67
Свидетельство о государственной регистрации выдано Минский горисполкомом за № 193388249