22 ліпеня ў Мінску адкрыецца Тыдзень фінскай кухні

25 июля 2017
0
22 ліпеня ў Мінску адкрыецца Тыдзень фінскай кухні

У рамках святкавання юбілею незалежнасці Фінляндыі ў Мінску 22–29 ліпеня пройдзе Тыдзень фінскай кухні.

 

Фінская кухня – гэта перш за ўсё чыстыя натуральныя прадукты і мінімальная колькасць інгрэдыентаў у стравах. Нягледзячы на прастату, фінская кухня, на думку гіда Мішлен, – адна з самых яркіх і прыкметных гастраномій свету. Да таго ж, за апошнія 10 гадоў высокая міжнародная кухня зрушылася ад папулярных і складаных італьянскай і французскай у бок нардычнай.

 

Фіны заўсёды шанавалі мясцовыя прадукты і кулінарныя традыцыі скандынаўскай кухні, але пры гэтым выкарыстоўвалі ўласныя, інавацыйныя падыходы да яе. У дадзеным выпадку вядомая фінская сціпласць адышла на задні план – на першае месца выйшаў здаровы гонар за нацыянальную кухню.

 

Фінляндыя – сапраўдны Кландайк для знаўцаў чыстай і натуральнай ежы, багатай на пажыўныя рэчывы. Чыстыя глебы, паветра, вада, доўгія летнія дні і прахалодныя тэмпературы – усё гэта ўзмацняе водар дзікіх ягад, надае непаўторны смак грыбам і свежым травам. Ну і, вядома, ніякае фінскае застолле не абыходзіцца без рыбы, якая насяляе найчысцейшыя вадаёмы. Гэта, бадай, самая распаўсюджаная і папулярная страва ў Фінляндыі, якая падаецца ў любым выглядзе: запечаная, вяленая, смажаная, вараная. Цікавая асаблівасць фінскай кухні – смелае спалучэнне рыбы і розных відаў мяса ў адной страве.

 

Паколькі лета ў паўночным паўшар’і кароткае, фіны імкнуцца максімальна атрымаць асалоду ад гэтай паравіны года: двары і паркі поўныя адпачывальнікаў, якія гатуюць на адкрытым агні. Ежу на грылі гатуюць нават на балконах. Стацыянарныя грыль-устаноўкі можна знайсці ў Фінляндыі ў месцах адпачынку па ўсёй краіне.


У гонар 100-гадовага юбілею незалежнасці Фінляндыі было падрыхтаванае спецыяльнае меню “Фінляндыя 100” – з рэцэптамі нацыянальнай кухні, якія прапануецца выкарыстоўваць пры правядзенні святочных мерапрыемстваў. Усе стравы адлюстроўваюць першародную прыроду Фінляндыі, яе дары, ад лясных прадуктаў да злакаў. Пры планаванні меню ўлічвалася старажытная фінская культура ежы і пітва, а таксама фінскія прыправы.

 

З унікальнымі фінскімі стравамі можна будзе пазнаёміцца падчас правядзення кулінарнага тыдня, да якога далучыліся папулярныя мінскія ўстановы: Тhe Pub, Свабоды, 4, Kitch’n Brasserie, Ферзь, Beans & Leaves, Хороший год, Чехов, Золотой гребешок. Іх меню папоўняцца небанальнай сезоннай картай, а кухары змогуць прадэманстраваць свой прафесіяналізм і ўменне ўвасабляць найлепшае з кожнай кулінарнай гісторыі ў канкрэтную страву.

 

На працягу тыдня госці змогуць прадэгуставаць такія стравы як сёмга, марынаваная з бураком і гарэлкай, агурочнае марожанае з падліўкай з сметанковага хрэну з кропам, салата з лясных грыбоў з вэнджанай бульбай і мусам з смятаны і эстрагону, качыная грудка з маслам з чорных парэчак, печаным яблыкам і сасновай шышкай, фінскі чарнічны пірог (Mustikkapiirakka), прыпушчаная свініна на хлебным праснаку, фінскія салодкія блінцы, грыбны пірог з заварным крэмам, Herukka (пірог з парэчкай), Kalalaatikko (фінская запяканка з рыбай) і многае іншае. Але не толькі ежай, а яшчэ і напоямі падтрымалі мінскія ўстановы фестываль фінскай кухні. Так, у бары “Хороший год” можна будзе прадэгуставаць “Лінію Манергейма” – сэт з херасу і партвейну.

 

29 ліпеня на Фестывалі фінскага танга ў Мінску будзе працаваць вялікі фуд-корт. Фінскую кухню на свяце прадставяць The Pub, Свабоды, 4, Имбирь, АртКук, Minsk City Food Truck, Оливье, Мишуген Андитафель.

 

У фестывалі возьмуць удзел прадстаўніцтвы фінскіх кампаній, якія працуюць у Беларусі. Удзельнікі змогуць пакаштаваць экалагічна чыстыя прадукты. Брэнд Sibylla прапануе паспытаць арыгінальныя мясныя вырабы. Канцэпцыя гэтага скандынаўскага фаст-фуду – выдатны смак і высокая якасць інгрэдыентаў. Найчысцейшыямалочныя прадукты прадставіць кампанія Valio, якая з’яўляецца найбуйнейшым малочным бізнесам і брэнд-лідарам у Фінляндыі, які аб’ядноўвае каля 6000 малочных фермераў.

 

 

За выпечку на свяце будуць адказваць “Мінскхлебпрам” і фінская кампанія Leipurin, якая правядзе сапраўднае Свята хлеба з майстар-класамі па выпечцы. Самых маленькіх (і не толькі) удзельнікаў фестывалю парадуе смачнае марожанае Yattis ад СТАА “Інгман марожанае”, а напоі будуць прадстаўленыя ААТ “Лідскае піва” – адным з найбуйнейшых сучасных піваварных прадпрыемстваў у Беларусі, якое, дарэчы, з’яўляецца часткай фінскага канцэрна OLVI Group.

 

Генеральным спонсарам Фестывалю фінскага танга выступае кампанія Wärtsilä.

 

Да ўдзелу ў Фестывалі фінскага танга далучыцца самы сапраўдны Санта Клаўс / Ёўлупуке з фінскай Лапландыі. Хэдлайнерамі фестывалю выступяць папулярныя фінскія артысты – спявак і танцор Тээму Ройванен, які быў прызнаны каралём танга 2014 года, танцоры фінскага танга Ханна Оянаха і Віле Іманен, а таксама і штукар-ілюзіяніст Ёні Паканен.

 

Да фінскіх артыстаў далучацца беларускія. Са 100-гадовым юбілеем незалежнасці Фінляндыю павіншуюць Георгій Калдун, група Litesound, музычны праект Bon Voyage, аркестр “Алімпія Класіка” і іншыя выканаўцы.

 

Для гасцей і гледачоў фестывалю будуць арганізаваныя танцавальныя майстар-класы ад прафесійных фінскіх і беларускіх танцораў. Тэрыторыю фестывалю падзеляць на тэматычныя зоны, дзе можна будзе пагуляць у фінскія гарадкі і фларбол, паспрабаваць свае сілы на аўтаномным скаладроме ад кампаніі Paroc, падтрымаць дабрачынныя і сацыяльныя праекты. Бізнес-сектар будзе прадстаўлены фінскімі кампаніямі Planix, Archiline і Ponsse. Не будуць абдзеленыя ўвагай і юныя ўдзельнікі свята, для якіх кампаніі Suomi Kids і Teknos арганізуюць адмысловыя гульнявыя зоны: на дзіцячай пляцоўцы пройдзе забаўляльная праграма з фарбамі, фотазонай, роставай лялькай-аленем і лоўляй рыбы.

 

Фестываль фінскага танга пройдзе 29 ліпеня на плошчы Свабоды ў Верхнім горадзе, адкрыццё – а 13.00.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Понравилась статья?

Подпишитесь на рассылку и будьте в курсе кулинарной жизни мира!


ИЛИ
Комментарии: 0
O:-) :-) :-( ;-) :-P 8-) :-D :-[ O_O :-* :( :-X >:o :-| :-/ *JOKINGLY* ]:-> [:-} *KISSED* :-! *TIRED* *STOP* *KISSING* @}->-- *THUMBS UP* *DRINK* *IN LOVE* @= %) *WASSUP* *BRAVO* *ROFL* *PARDON* *NO* *CRAZY* *DONT_KNOW* *SORRY* *YAHOO* *DANCE* *HELP* *OK* *m* *HELLO* *ACUTE* *BYE* *WRITE* *WALL* *YES* *SCRATCH*
Оставить комментарий

Самое свеженькое

Загрузить еще
Журнал «Корона» «Женский журнал» Журнал «Корона» «Женский журнал» Журнал «Корона» «Женский журнал» Журнал «Корона» «Женский журнал»

Общество с ограниченной ответственностью "Оеде Бай"
Наш юридический адрес: 220007, г. Минск, ул. Фабрициуса, д. 8, пом. 67
Свидетельство о государственной регистрации выдано Минский горисполкомом за № 193388249