Часопіс «Маладосць». Нумар 12

20 февраля 2012
0

Выйшаў з друку дванаццаты нумар часопіса “Маладосць”. У ім азнаны чытач знойдзе разнастаныя матэрыялы на розны густ: апавяданні, вершы, аповесці, а таксама публіцыстычныя, краязнаўчыя, крытычныя артыкулы.

 
Сярод дэбютантаў выдання пад рубрыкай “Упершыню ў “Маладосці” — вершы Ірыны Гунько пад агульным назовам “Кружаць у вальсе калядныя маскі…” і абразкі Ганулі Пухалы “Сустрэчы, якія змяняюць жыццё”.
 
Аматарам паэзіі таксама прапануюцца вершы Наталлі Навіцкай, Алеся Камоцкага, Валеры Пазнякевіча.
 
Легенд без містыкі, мабыць, не існуе. Таму ўвазе чытачоў легенда Нікі Ракіцінай “Пярсцёнак Гелены” ў перакладзе з рускай мовы Ірыны Клімковіч. У нечым, а дакладней з перакідваннем у ваўкалака, перагукаецца з творам Н. Ракіцінай апавяданне Лаўрэна Юрагі “Антонія”, але дзея адбываецца ўжо ў наш час. Свае “Абразкі” прадставіла Наталля Ярмольчык. Сацыяльная аповесць Міхася Зізюка “Кароль Капайла і яго атачэнне” — пра неўладкаванасць пэўнай катэгорыі людзей, якіх празвалі “бамжамі”.
 
Таксама ў часопісе — крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, заканчэнне “Дзённікавых нататак” Уладзіміра Дамашэвіча і працяг матэрыялаў пра слынны род Радзівілаў Андрэя Куваева…
 
Гэта далёка не ўсё, што прапануе выданне сваім чытачам. Так што набывайце і выпісвайце часопіс “Маладосць”, каб прачытаць і даведацца пра сучасны літаратурны працэс і шмат што іншае.
 
Рэдакцыя часопіса “Маладосць” віншуе ўсіх сваіх аўтараў, прыхільнікаў і падпісчыкаў з Ражаством і Новым годам! Усім дабрабыту, натхнення, здзяйснення мар і… застаемся разам у наступным годзе!
Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Понравилась статья?

Подпишитесь на рассылку и будьте в курсе кулинарной жизни мира!


ИЛИ
Комментарии: 0
O:-) :-) :-( ;-) :-P 8-) :-D :-[ O_O :-* :( :-X >:o :-| :-/ *JOKINGLY* ]:-> [:-} *KISSED* :-! *TIRED* *STOP* *KISSING* @}->-- *THUMBS UP* *DRINK* *IN LOVE* @= %) *WASSUP* *BRAVO* *ROFL* *PARDON* *NO* *CRAZY* *DONT_KNOW* *SORRY* *YAHOO* *DANCE* *HELP* *OK* *m* *HELLO* *ACUTE* *BYE* *WRITE* *WALL* *YES* *SCRATCH*
Оставить комментарий

Самое свеженькое

Загрузить еще
Журнал «Корона» «Женский журнал» Журнал «Корона» «Женский журнал» Журнал «Корона» «Женский журнал» Журнал «Корона» «Женский журнал»

Общество с ограниченной ответственностью "Оеде Бай"
Наш юридический адрес: 220007, г. Минск, ул. Фабрициуса, д. 8, пом. 67
Свидетельство о государственной регистрации выдано Минский горисполкомом за № 193388249