У музеі Янкі Купалы прэзентавалі беларускую кулінарную кнігу

10 апреля 2015
3
У музеі Янкі Купалы прэзентавалі беларускую кулінарную кнігу
У музеі Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кулінарнай кнігі Ларысы Мятлеўскай “Беларускі кулінарны сшытак № 1”. Карэспандэнт Першай кулінарнай школы Oede прыняла ўдзел у мерапрыемстве. Назва кнігі, па словах аўтаркі, адсылае да нататнікаў з рэцэптамі, што гаспадыні вялі яшчэ не так даўно. Жанчыны даведваліся пра рэцэпты ад старэйшых, перапісвалі ў сябровак, выразалі з газет і часопісаў, дзяліліся адна з адной.
 

 

Рэцэпты беларускіх страў, што выдадзеныя ў “Беларускім кулінарным сшытку № 1”, сабраныя Ларысай Мятлеўскай падчас здымак праграмы “Беларуская кухня”, што ідзе на канале Беларусь 2 і самастойных этнаграфічных экспедыцый па Беларусі. Некаторыя рэцэпты яна занатавала ад сваёй маці Зінаіды Грыб, якая таксама прысутнічала на прэзентацыі. Дарэчы, Грыб – гэта дзявочае прозвішча аўтаркі кніжкі. Як пажартавала яна сама, кулінарнае, як тут не паверыць у лёс!

Побач з вясковымі рэцэптамі ў кніжцы сустракаюцца страдаўнія, узятыя аўтаркай з кулінарных кніг ХІХ ст. Іх няшмат, мабыць, таму і прэзентацыя была пераважна этнаграфічнай: гурты народнай музыкі і спеваў, вершы беларускіх паэтаў пра сялянскія стравы, сама Ларыса Мятлеўская ў народным адзенні.
 

Але пра ўсё па парадку. Вяла імпрэзу сама аўтарка кніжкі. Дапамагаў ёй Іван Сіняўскі, з якім яны часта працуюць у пары на розных мерапрыемствах. У канцы Іван прадэкламаваў урывак з паэмы Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”, дзе апісваецца вясковае застолле.
 

Пачыналася прэзентацыя таксама з верша. Юрый Жыгамонт, вядоўца праграмы “Падарожжы дылетанта” на тэлеканале СТВ, цытаваў урывак з гумарыстычнай паэмы “Тараса на Парнасе”, дзе апавядаецца пра застолле алімпійскіх багоў. Меню алімпійцаў, тым не менш, складаюць тыя ж сялянскія стравы:
І стравы смачны з печы Геба
Насіць да столу пачала.
Наперш дала яна капусту,
Тады са скваркамі кулеш,
На малацэ крупеню густу
Дае ўволю, толькі еж.
І з пастаялкай жур сцюдзёны,
А з кашы сала аж цякло,
Ды і гусяціны смажонай
Уволю ўсім багом было.
Як унясла ж на стол каўбасы,
Бліны аўсяны ў рашаце,
Аж сьлінкі пацяклі ў Тараса
І забурчала ў жываце.
Дырэктар музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч распавяла пра звычкі харчавання славутага паэта і яго жонкі Уладзіславы Францаўны. Янка Купала аддаваў перавагу пончыкам з вішнямі, казаў: “Хруст вельмі смачны, але нешта ў руках яго цяжка трымаць, ламаецца і рассыпаецца. А з пончыкамі лягчэй справіцца, яны лягчэй трымаюцца ў руках і лягчэй кусаюцца. Але ўсё смачна”. Цёця Уладзя – ласкава завуць жонку паэта, гатавала штодня абед на 20 чалавек. Супрацоўнікі музея з гонарам кажуць, што Купалаў дом лічыўся ў тагачасным Мінску ўзорам гасціннасці.
 

 

 

Музычны бок імпрэзы ўзялі на сябе фальклорныя гурты “Горынь” і “Мярэжа”, музыкі клуба традыцыйнага танца “Сіта”.
 

“Горынь” падабрала для выступу вясельныя песні, дзе згадваецца піва і каравай. У каравайных песнях пералічваюцца ўсе інгрыдыенты, неабходныя для выпечкі абрадавага хлеба. Але рэцэпт аднавіць не так проста. Як кажа Ларыса Мятлеўская, вясковыя гаспадыні гатуюць на вока, таму вызначыцца з прапорцыямі бывае складана. Калі жанчына ўсё жыццё мерала шчапоткамі і кулакамі, то перавесці ў метрычную сітсэму дэсертных лыжак ды грамаў – яшчэ тая галаваломка. Але аўтарка кнігі змагла адаптаваць фамільныя рэцэпты беларускіх бабуль для гарадскіх гаспадынь.
 

Ларыса Мятлеўская кажа, што кнігай хацела дапамагчы як маладым, так і вопытным гаспадыням далучыцца да беларускіх традыцый. Аб’ездзіла ўсю краіну, а рэцэпты для выдання абрала самыя цікавыя, прыдатныя для гатавання ў гарадскіх умовах. Печ могуць замяніць мульціварка, духоўка, аэрагрыль.
 

Калі гаспадыня гатуе, то ўважлівы назіральнік можа пачуць трапныя выслоўі, некаторыя з якіх таксама трапілі ў кнігу: “Ласы, як кот на кілбасы”, “Дурны, як сала без хлеба”, “А за гэты кусок сала каб свіння дзверы выстаўляла”. Ларыса Мятлеўская заўважыла, што не гледзячы на вялікую колькасць страў з сала і мяса, беларускую кухню нельга назваць “тлустай” ці “мясной”. Варта памятаць пра сезоннасць: цяжкія стравы ўжываліся пераважна ў халодную пару года. Увесну ж – халаднікі, улетку – свежая гародніна і садавіна…
 

Пазнавальную частку дапоўніў расповяд этнографа Валянціны Пісарэнка аб традыцыях васкавання (роспісу воскам з фарбаваннем наверх) яек да Вялікадня.

Ларыса Мятлеўская запрасіла на прэзентацыю тых, ад каго запісвала рэцэпты. Не ўсе змаглі прыехаць, але некалькі гаспадынь дабралася да Мінска. Атмасфера атрымалася хатняй і вельмі смачнай, не гледзячы на адсутнасць дэгустацый.
 

Фота:Святлана Клепікава і Алена Ляшкевіч

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Понравилась статья?

Подпишитесь на рассылку и будьте в курсе кулинарной жизни мира!


ИЛИ
Ключевые слова: новости
Версия для печати
Комментарии: 3
Гость
12 апреля 2015 00:22
Беларусь-это не деревня! Много панства и шляхты!образованных людей,интеллигентных было много и осталось.Нечего большую древню делать из страны!КОЛХОЗНИКОВ хватает Берегите настоящее!
Гость
13 апреля 2015 22:28
вы о чем?)))
Гость
14 апреля 2015 18:26
А дзе можна набыць кніжку?
O:-) :-) :-( ;-) :-P 8-) :-D :-[ O_O :-* :( :-X >:o :-| :-/ *JOKINGLY* ]:-> [:-} *KISSED* :-! *TIRED* *STOP* *KISSING* @}->-- *THUMBS UP* *DRINK* *IN LOVE* @= %) *WASSUP* *BRAVO* *ROFL* *PARDON* *NO* *CRAZY* *DONT_KNOW* *SORRY* *YAHOO* *DANCE* *HELP* *OK* *m* *HELLO* *ACUTE* *BYE* *WRITE* *WALL* *YES* *SCRATCH*
Оставить комментарий

Самое свеженькое

Загрузить еще
Журнал «Что почем» Журнал «Малышок» Журнал «Корона» «Женский журнал» Журнал «Что почем» Журнал «Малышок» Журнал «Корона» «Женский журнал»

Общество с ограниченной ответственностью "АдвертСервис"
Наш юридический адрес: 220007, г. Минск, ул. Фабрициуса, д. 8, пом. 67
Свидетельство о государственной регистрации выдано Минский горисполкомом за № 192578054